Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб эканамiчным супрацоўнiцтве i гандлi

Уступіла ў сілу 14 мая 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

зыходзячы з імкнення развіваць і пашыраць традыцыйныя адносіны дружбы і супрацоўніцтва,

жадаючы далейшага ўмацавання гандлёвых і эканамічных сувязей паміж дзвюма дзяржавамі на прынцыпах роўнасці і ўзаемавыгады,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул І

Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з заканадаўствам, дзеючым у кожнай з краін, будуць садзейнічаць развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на доўгатэрміновай і стабільнай аснове.

Артыкул ІІ

а) Дагаворныя Бакі прадастаўляюць адзін аднаму рэжым найбольшага спрыяння адносна імпартных і экспартых ліцэнзій, мытных пошлін і ўсіх іншых збораў і падаткаў, якія накладаюцца на імпарт, экспарт, або транзіт тавараў.