Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, мастацтва, адукацыi, сродкаў масавай iнфармацыi, спорта i турызма
Уступіла ў сілу 14 мая 1993 года
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія далей называюцца «Бакі»,
абавязуючыся садзейнічаць развіццю і ўмацаванню сваіх традыцыйных дружалюбных адносін,
усведамляючы неабходнасць развіцця і ўмацавання дружбы і супрацоўніцтва паміж абодвума Бакамі ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, спорту і турызму,
пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:
Артыкул 1
Бакі заяўляюць аб сваім намеры падтрымліваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне культуры, мастацтва, адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі, спорту і турызму.
Артыкул 2
Бакі выказваюць сваё жаданне садзейнічаць узаемнаму культурнаму абмену, стымуляваць супрацоўніцтва і падтрымліваць развіццё сувязей паміж установамі адукацыі, культуры і сродкаў масавай інфармацыі, спорту і турызму абодвух Бакоў.