Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Саюзным Міністэрствам замежных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславія

Уступіў у сілу 6 сакавіка 1996 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Саюзнае Міністэрства замежных спраў Саюзнай Рэспублікі Югаславія, якія далей называюцца «Бакі»,

зыходзячы з жадання садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі,

лічачы карыснай практыку рэгулярных кансультацый і абмену думкамі па міжнародных пытаннях і пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць рэгулярна праводзіць кансультацыі па пытаннях беларуска-югаслаўскіх адносін, развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне палітыкі, эканомікі, навукова-тэхнічных сувязей, экалогіі, гуманітарнага супрацоўніцтва, культуры і іншых пытаннях, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.