Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб узаемных бязвiзавых паездках па службовых справах

Уступіла ў сілу 14 мая 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Індыя, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы далей развіваць дружалюбныя адносіны на аснове прынцыпаў раўнапраўнасці і ўзаемнай выгады,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

1. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Рэспублікі Беларусь, і грамадзяне Рэспублікі Індыя, якія маюць сапраўдныя дыпламатычныя і службовыя пашпарты Рэспублікі Індыя, а таксама непаўналетнія дзеці, унесеныя ў гэтыя пашпарты, уязджаюць, выязджаюць і праязджаюць транзітам па тэрыторыі другога Дагаворнага Боку без віз.

2. Фатакарткі вышэйпамянёных дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў павінны ўклейвацца ў пашпарты іх бацькоў, калі гэта прадугледжваецца правіламі любога з Дагаворных Бакоў.