Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб паветраных зносiнах*

Уступіла ў сілу 5 красавіка 1996 года

______________________________

*Ратифицировано Постановлением Верховного Совета Республики Беларусь от 13 марта 1996 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Польша о воздушном сообщении» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., № 8, ст. 102).

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Польшча, называныя далей «Дагаворнымі Бакамі», жадаючы развіваць узаемныя адносіны ў галіне грамадзянскіх паветраных зносін,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

1. Пры выкарыстанні гэтага Пагаднення і Дадатка да яго:

а) тэрмін «Авіяцыйныя ўлады» абазначае ў Рэспубліцы Беларусь – Міністра транспарту і камунікацый, і ў Рэспубліцы Польшча – Міністра транспарту і марской гаспадаркі, або ў абодвух выпадках любую асобу ці орган, упаўнаважаных выконваць функцыі, нададзеныя пэўным уладам;