Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Куба аб узаемных бязвiзавых паездках грамадзян*
Уступіла ў сілу 10 сакавіка 1999 года
__________________________
*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 4 декабря 1997 г. «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Куба о взаимных безвизовых поездках граждан» (Ведамасцi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, 1998 г., № 17, ст.204).
Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Куба, якія далей называюцца «Бакі»,
кіруючыся жаданнем развіваць дружалюбныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі,
на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай выгады
дамовіліся аб наступным:
Артыкул 1
1. Грамадзяне адной Дзяржавы, якія маюць сапраўдныя дакументы, пералічаныя ў Дадатку да гэтага Пагаднення, могуць уязджаць, выязджаць, праязджаць транзітам, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі другой Дзяржавы без віз тэрмінам да трыццаці дзён.