Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Ірак

Уступіў у сілу 26 снежня 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Ірак,

жадаючы развіваць адпосіны супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

выказваючы прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Здзейснена ў Маскве 26 снежня 1996 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай і англійскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі.

Пры ўзнікненні рознагалоссяў, перавагу мае тэкст на англійскай мове.