Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ірландыі аб паветраных зносiнах

Уступіла ў сілу 1 красавіка 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Ірландыі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

з’яўляючыся ўдзельнікамі Канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, адкрытай для падпісання ў Чыкага сёмага снежня 1944 г.,

жадаючы развіваць узаемныя адносіны ў галіне грамадзянскай авіяцыі і заключыць Пагадненне з мэтай устанаўлення паветраных зносін паміж і за межамі сваіх тэрыторый,

дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1
Азначэнні

1. Для мэт дадзенага Пагаднення:

а) тэрмін «авіяцыйныя ўлады» азначае ў адносінах да Рэспублікі Беларусь – Начальнік Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі, і ў адносінах да Ірландыі – Міністр турызму, транспарту і сувязі, або ў абодвух выпадках любая асоба або орган, якія ўпаўнаважаны выконваць любыя функцыі, ажыццяўляемыя гэтымі ўладамі;