Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Іарданскім Хашымітскім Каралеўствам

Уступіў у сілу 15 кастрычніка 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Іарданскае Хашымітскае Каралеўства,

жадаючы развіваць адносіны супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

выказваючы прыхільнасць да мэтаў і прынцыпаў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

дамовіліся ўстанавіць дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі на ўзроўні паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатыічных адносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Здзейснена ў Нью-Йорку 15 кастрычніка 1996 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай і англійскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сілу.