Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй

Уступіў у сілу 30 жніўня 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя, зыходзячы з узаемнага жадання развіваць адносіны супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, культурнай і іншых галінах,

вырашылі ўстанавіць паміж імі дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў (сакратароў) у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Абодва Бакі дамовіліся развіваць свае адносіны на прынцыпах павагі да суверэнітэту, раўнапраўя, неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам ААН.

Абодва Бакі выказваюць перакананасць, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж імі адказвае нацыянальным інтарэсам абедзвюх краін і з'яўляецца ўкладам ва ўмацаванне міжнароднага міру і бяспекі.