Пагадненне паміж Галоўным упраўленнем шасейных дарог пры Савеце Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Міністэрствам шляхоў зносін Польскай Народнай Рэспублікі аб утрыманні пагранічных аўтадарожных мастоў на савецка-польскай дзяржаўнай граніцы

Уступіла ў сілу 26 чэрвеня 1965 года

 

У сувязі з артыкулам 27 пункт 2 Дагавора паміж Урадам Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік і Урадам Польскай Народнай Рэспублікі аб рэжыме савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе па пагранічных пытаннях, падпісанага 15 лютага 1961 года ў Маскве, Галоўнае ўпраўленне шасейных дарог пры Савеце Міністраў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Міністэрства шляхоў зносін Польскай Народнай Рэспублікі, жадаючы ўрэгуляваць пытанні ўтрымання пагранічных аўтадарожных мастоў на савецка-польскай дзяржаўнай граніцы, пагадзіліся аб наступным: