Мемарандум аб узаемапаразуменні і супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран

Уступіў у сілу 30 кастрычніка 1997 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран, якія далей называюцца Бакамі,

імкнучыся развіваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран на падставе прынцыпаў і палажэнняў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

зыходзячы з карыснасці кансультацый і абмену думкамі на розных узроўнях па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс,

жадаючы ўстанавіць і далей садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць рэгулярна праводзіць перагаворы і кансультацыі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Сустрэчы могуць праводзіцца паміж Міністрамі замежных спраў, намеснікамі Міністраў замежных спраў або кіраўнікамі дэпартаментаў і экспертамі двух адпаведных Міністэрств замежных спраў. Могуць стварацца таксама камісіі, рабочыя групы і групы экспертаў. Бакі на падставе ўзаемнай згоды будуць вызначаць павестку, дату і месца, узровень перагавораў і кансультацый, якія могуць праводзіцца на розных узроўнях Бакоў пачаргова ў Мінску і Тэгеране.