Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Катар

Уступіў у сілу 16 студзеня 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Катар, кіруючыся ўзаемным жаданнем умацоўваць і развіваць дружалюбныя адносіны і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні паслоў.

Абодва бакі выказваюць надзею на тое, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін і абмен пасламі паміж дзвюма дзяржавамі будзе спрыяць развіццю двухбаковых адносін і ўмацаванню міру ва ўсім свеце.

Рэспубліка Беларусь і Дзяржава Катар выражаюць гатоўнасць будаваць свае двухбаковыя адносіны ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і на аснове прынцыпаў мірнага суіснавання, роўнасці, узаемнай павагі да суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці адзін аднаго і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго.