Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Турцыя аб узаемных бязвiзавых паездках па дыпламатычных, службовых або спецыяльных пашпартах

Уступіла ў сілу 14 лютага 1994 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Турцыя (якія далей называюцца Дагаворныя Бакі),

імкнучыся садзейнічаць далейшаму развіццю дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі,

жадаючы аблегчыць афіцыйныя паездкі сваіх грамадзян,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Гэта Пагадненне прадугледжвае наступныя тыпы пашпартоў:

– Рэспубліка Беларусь: дыпламатычныя і службовыя пашпарты;

– Рэспубліка Турцыя: дыпламатычныя, спецыяльныя і службовыя пашпарты.

Артыкул 2

Грамадзяне кожнага з Дагаворных Бакоў, якія маюць сапраўдныя пашпарты, вызначаныя ў Артыкуле 1, могуць перамяшчацца (уязджаць, выязджаць або праязджаць транзітам), а таксама знаходзіцца на тэрыторыі другога Дагаворнага Боку без віз на перыяд не больш за 90 дзён.