Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Кіпр аб доўгатэрміновым эканамічным, навукова-тэхнічным і прамысловым супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 8 снежня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Рэспублікі Кіпр, якія называюцца ў далейшым Дагаворныя Бакі,

жадаючы ўмацоўваць сяброўскія адносіны паміж народамі абедзвюх дзяржаў на аснове ўзаемнай павагі да суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы,

імкнуючыся да ўзаемавыгаднага эканамічнага, навукова-тэхнічнага і прамысловага супрацоўніцтва,

прызнаючы неабходнасць прыняцця мер у рамках заканадаўства абедзвюх дзяржаў для дасягнення пазітыўных вынікаў у супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Кіпр,

беручы пад увагу неабходнасць прытрымлівацца ўсіх палажэнняў і прынцыпаў Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (НБСЕ), змешчаных у Заключным Акце НБСЕ, Дакументах Бонскай канферэнцыі НБСЕ па эканамічным супрацоўніцтве ў Еўропе і