Пратакол паміж Рэспублікай Беларусь і Суверэнным Ваенным Мальтыйскім Ордэнам

Уступіў у сілу 30 красавіка 1996 года

 

Рэспубліка Беларусь і Суверэнны Ваенны Мальтыйскі ордэн,

кіруючыся ўзаемнымі інтарэсамі развіваць двухбаковае супрацоўніцтва,

вырашылі з гэтага дня ўстанавіць дыпламатычныя адносіны.

Высокія Дагаварныя Бакі з гэтай мэтай абмяняюцца сваімі прадстаўнікамі на ўзроўні Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў і будуць прымяняць палажэнні Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Упаўнаважаныя Рэспублікі Беларусь і Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна падпісалі гэты Пратакол, здейснены на беларускай і англійскай мовах. Абодва тэксты з'яўляюцца аднолькава аўтэнтычнымі.

30 красавіка 1996 года ў Парыжы