Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Уступіла ў сілу 20 кастрычніка 1998 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Арабскай Рэспублікі Егіпет (у далейшым – Дагаворныя Бакі),

жадаючы ўмацаваць сяброўскія сувязі паміж дзвюма дзяржавамі,

садзейнічаць развіццю іх эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай выгады,

разглядаючы навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва як важную ўмову развіцця нацыянальных эканомік,

жадаючы ўстанавіць дынамічныя і дзейсныя сувязі паміж эканамічнымі і навукова-тэхнічнымі арганізацыямі дзвюх дзяржаў,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з іх заканадаўствам будуць заахвочваць і забяспечваць неабходныя меры для развіцця сумеснага эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж сваімі зацікаўленымі інстытутамі, арганізацыямі і фізічнымі асобамі на тэрыторыі кожнага з Дагаворных Бакоў.