Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Арабскай Рэспублікі Егіпет аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый

Уступіла ў cілу 18 студзеня 1999 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Арабскай Рэспублікі Егіпет (у далейшым – Дагаворныя Бакі),

жадаючы стварыць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый і пашырыць супрацоўніцтва паміж прыватнымі прадпрыемствамі ў абедзвюх дзяржавах з мэтай стымулявання эфектыўнага выкарыстоўвання рэсурсаў,

прызнаючы, што прадастаўленне на ўзаемнай аснове справядлівага і раўнапраўнага рэжыму інвестыцый будзе служыць дасягненню гэтых мэт,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэт гэтага Пагаднення прыведзеныя ніжэй тэрміны будуць мець наступнае значэнне:

1. «Інвестыцыі» азначаюць усе віды маёмасці, якія былі інвесціраваны інвестарам аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку ў адпаведнасці з заканадаўствам апошняга Дагаворнага Боку, і, у прыватнасці, але не выключна, будуць уключаць: