Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Бундэсархівам Германіі і Камітэтам па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь

Набыў моц 16 жніўня 1996 года

 

Бундэсархіў Германіі і Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь пры ўзаемнай згодзе на падставе артыкулаў 2 і 3 Пагаднення, якое было заключана 3 сакавіка 1994 года, аб культурным супрацоўніцтве, а таксама ўлічваючы вынікі перамоў, што былі праведзены паміж двума Бакамі ў кастрычніку 1992 года, і ў мэтах паспяховага развіцця адносін у галіне архіўнай справы падпісалі наступны пратакол:

Артыкул 1

Абодва Бакі абавязуюцца ажыццяўляць абмен вопытам у розных галінах архіўнай справы. З гэтай мэтай яны штогод запрашаюць з рабочым візітам аднаго архівіста ў парадку абмену на перыяд да 10 каляндарных дзён. Узгадненне мэтаў, задач і часу знаходжання павінна праводзіцца не менш чым за два месяцы. У гэтых выпадках прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткі па знаходжанні, а накіроўваючы Бок – кошт міжнароднага праезду.