Дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне фізічнай культуры і спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам Украіны па фізічнай культуры і спорту

Уступіў у сілу 29 мая 1997 года

 

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны камітэт Украіны па фізічнай культуры і спорту, якія далей называюцца «Бакі»,

кіруючыся імкненнем развіваць спартыўныя сувязі паміж спартсменамі абедзвюх краін, спрыяць узаемнаму супрацоўніцтву ў галіне фізічнай культуры і спорту,

грунтуючыся на ўзаемнай павазе і роўнасці,

заключылі гэты Дагавор і дамовіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць праводзіць рэгулярныя сустрэчы кіраўнікоў спорту і фізічнай культуры ў мэтах кансультацый па двухбаковаму супрацоўніцтву і ўзаемнай дапамогі па пытаннях міжнароднага спартыўнага руху, каардынаваць свае дзеянні ў міжнародных спартыўных органах.