Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Куба

Уступіў у сілу 1 ліпеня 1997 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Куба, якія далей называюцца «Бакі»,

натхнёныя жаданнем умацоўваць адносіны сяброўства і салідарнасці паміж абодвума народамі і супрацоўніцтва паміж абедзвюма краінамі на падставе ўзаемадапамогі і ўзаемаразумення,

прызнаючы карысць умацавання супрацоўніцтва ў міжнароднай сферы,

перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных тэм, што ўяўляюць узаемную цікавасць, спрыяе найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі праводзяць кансультацыі па пытаннях, што датычаць узаемнага двухбаковага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва на шматбаковым узроўні ў галіне палітыкі, эканомікі, культуры, навукі і тэхнікі і гуманітарнага супрацоўніцтва.