Пратакол аб палітычных кансультацыях паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Туніскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 22 ліпеня 1997 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Туніскай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

прымаючы да ўвагі прыхільнасць сваіх краін да ідэалаў свабоды, роўнасці і справядлівасці паміж народамі, незалежнасці і цэласнасці дзяржаў, павагі ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права, якія ўтрымліваюцца ў Статуце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

жадаючы ўмацоўваць вузы дружбы паміж Беларуссю і Тунісам,

поўныя рашучасці развіваць плённае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва,

падкрэсліваючы важнасць устанаўлення перыядычных кансультацый па двухбаковых, рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс,