Пратакол аб супрацоўніцтве і каардынацыі паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 21 кастрычніка 1997 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Сірыйскай Арабскай Рэспублікі (якія далей называюцца «Бакі»)

на падставе сяброўскіх адносін, агульнага інтарэсу і ўзаемнай карысці,

імкнучыся ўмацоўваць і развіваць гэтыя адносіны ў адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі народаў абедзвюх краін у галіне каардынацыі, абмену вопытам, супрацоўніцтва і кансультацый па рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс,

пацвярджаючы іх абавязацельствы выконваць мэты і прынцыпы Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул Першы

Бакі будуць абменьвацца думкамі, інфармацыяй, вопытам і праводзіць кансультацыі рэгулярна, і калі гэта неабходна, па пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс на двухбаковых, рэгіянальных і міжнародных узроўнях. Бакі будуць вызначаць на падставе ўзаемнай згоды дату, месца, узровень перагавораў і кансультацый, якія могуць праводзіцца пачаргова ў Мінску і Дамаску.