Пагадненне паміж Міністэрствам адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам стандартаў, метралогіі і тэхнічнага нагляду Рэспублікі Малдова па ўзаемнаму прызнанню вынікаў работ па сертыфікацыі

Уступіла ў сілу 1 верасня 1995 года

 

Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамент стандартаў, метралогіі і тэхнічнага нагляду Рэспублікі Малдова, якія ў далейшым называюцца Бакамі,

кіруючыся эканамічнымі інтарэсамі абодвух Бакоў,

улічваючы ўзаемную зацікаўленасць у забеспячэнні гарантый бяспекі і якасці ўзаемапастаўляемай прадукцыі для жыцця і здароў’я людзей, аховы навакольнага асяроддзя,

прызнаючы неабходнасць правядзення ўзгодненых работ па сертыфікацыі прадукцыі,

згадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Асноўныя арганізацыйна-метадычныя дакументы Нацыянальных сістэм сертыфікацыі Бакоў гарманізаваны паміж сабой і ўзаемна прызнаюцца.