Пагадненне паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам навакольнага асяроддзя Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя

Уступіла ў сілу 8 ліпеня 1997 года

 

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Міністэрства навакольнага асяроддзя Славацкай Рэспублікі, якія далей называюцца «Бакі»,

жадаючы ўзаемна дапамагаць рэалізацыі права чалавека на здаровае навакольнае асяроддзе,

усведамляючы, што супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя з’яўляецца ўзаемавыгадным і што існуе рэальная магчымасць яго развіцця,

жадаючы садзейнічаць стварэнню больш цеснага і даўгачаснага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі развіваюць супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя на прынцыпах раўнапраўнасці і ўзаемнай выгады.