Пагадненне паміж Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам унутраных спраў Украіны аб супрацоўніцтве органаў унутраных спраў прыгранічных рэгіёнаў

Вступило в силу 12 мая 1997 года

 

Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, у далейшым будуць называцца «Бакамі»,

кіруючыся інтарэсамі далейшага ўмацавання ўзаемаразумення, добрасуседства і пашырэння прафесійных кантактаў,

зыходзячы з неабходнасці павышэння эфектыўнасці ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў прыгранічных рэгіёнаў,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

У гэтым Пагадненні пад органамі ўнутраных спраў прыгранічных рэгіёнаў разумеюцца:

а) у Рэспубліцы Беларусь – упраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, Гомельскага аблвыканкама;

б) на Украіне – упраўленні Міністэрства ўнутранных спраў Украіны ў Валынскай, Жытомірскай, Кіеўскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вобласці.