Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Туніскай Рэспублікай

Уступіў у сілу 29 студзеня 1997 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Туніскай Рэспублікі,

жадаючы садзейнічаць адносінам сяброўства паміж імі і развіваць супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай, навуковай, тэхнічнай і культурнай галінах, і

перакананыя ў тым, што ўстанаўленне дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Тунісам адпавядае інтарэсам абедзвюх краін і ўносіць уклад ва ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва, міру і бяспекі ў свеце,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Абодва Бакі прымаюць рашэнне ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Паслоў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.