Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саудаўская Аравія

Уступіў у сілу 6 чэрвеня 1997 года

 

Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Саудаўская Аравія,

імкнучыся да ўмацавання адносін паміж дзвюма краінамі і пашырэння перспектыў супрацоўніцтва паміж імі;

выступаючы ў падтрымку справы міру і бяспекі ва ўсім свеце;

прынялі рашэнне аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі і адкрыцці пасольстваў у адпаведнасці з палажэннямі Венскай канвенцыі і спадзяюцца, што гэты крок будзе садзейнічаць умацаванню плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай, тэхнічнай, гандлёвай і культурнай галінах і ажыццяўленню ўзаемнага імкнення да паляпшэння сяброўскіх сувязей і кантактаў ва ўсіх галінах.