Пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Венесуэла

Уступіў у сілу 4 лютага 1997 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Венесуэла, якія далей называюцца Бакамі,

кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай і іншых галінах,

вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні Пасольстваў.

Бакі развіваюць свае адносіны на аснове прынцыпаў роўнасці дзяржаў, узаемнай павагі, самавызначэння, незалежнасці, нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

Бакі грунтуюць свае дыпламатычныя адносіны на палажэннях Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах ад 18 красавіка 1961 года.