Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Жагорку Кенешам Кыргызскай Рэспублікі

Уступіла ў сілу 28 лістапада 1997 года

 

Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь і Жагорку Кенеш Кыргызскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца Бакамі,

надаючы важнае значэнне развіццю традыцыйных адносін дружбы, узаемаразумення і супрацоўніцтва паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі,

падкрэсліваючы важнасць і актуальнасць міжпарламенцкага супрацоўніцтва, накіраванага на паглыбленне ўсебаковых адносін паміж дзвюма дзяржавамі ў палітычнай, сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай сферах,

імкнучыся да далейшага ўдасканальвання канструктыўных сувязей і кантактаў паміж органамі заканадаўчай улады абедзвюх дзяржаў, пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць развіваць міжпарламенцкае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кыргызскай Рэспублікі ў інтарэсах сацыяльнага і эканамічнага прагрэсу народаў.