Сумесная дэкларацыя Рэспублiкi Беларусь i Злучанага Каралеўства Вялiкабрытанii i Паўночнай Ірландыi

Уступіла ў сілу 12 кастрычніка 1993 года

 

З нагоды візіту ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Міністра Замежных Спраў Рэспублікі Беларусь Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі,

поўныя рашучасці дзейнічаць сумесна ў пабудове свабоднай і дэмакратычнай Еўропы, заснаванай на агульнай прыхільнасці да дэмакратычных каштоўнасцей і імкненняў і на павазе да правоў чалавека і верхавенстве закону, і поўныя намеру паглыбляць і далей развіваць адносіны паміж імі,

зрабілі наступную заяву:

1. Мы вітаем пераход ад канфрантацыі да супрацоўніцтва ў Еўропе. Мы падзяляем перакананне ў тым, што бяспека і стабільнасць непарыўна звязаны з умацаваннем дэмакратыі і павагай да правоў чалавека і асноўных свабод. Мы зноў пацвярджаем нашу прыхільнасць да захоўвання прынцыпаў і палажэнняў Хельсінскага Заключнага Акта, Парыжскай хартыі для новай Еўропы і іншых адпаведных дакументаў НБСЕ, а таксама нашы абавязацельствы па міжнародных інструментах аб правах чалавека.