Пагадненне паміж Міністэрствам сувязі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сувязі Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў галіне паштовай і электрычнай сувязі

Уступіла ў сілу 27 верасня 1997 года

 

Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства сувязі Рэспублікі Індыя, якія ў далейшым называюцца Бакамі, імкнучыся развіваць і ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне сувязі на доўгатэрміновай і ўстойлівай аснове, а таксама на прынцыпах раўнасці і ўзаемнай выгады, пагадзіліся аб наступным:

 

Артыкул 1

Бакі ажыццяўляюць паштовую сувязь паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя ў адпаведнасці з дадзеным Пагадненнем, а таксама ў адпаведнасці з Актамі Сусветнага паштовага саюза і з выкарыстаннем прызнаных абодвума Бакамі правілаў, распрацаваных на падставе гэтых дакументаў.