Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Калумбія

Уступіў у сілу 19 мая 1998 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Калумбія, якія далей называюцца Бакамі,

натхнёныя жаданнем умацоўваць сяброўскія адносіны паміж абодвума народамі і супрацоўніцтва паміж абедзвюма дзяржавамі на падставе ўзаемаразумення,

імкнучыся да далейшага развіцця дружбы і супрацоўніцтва ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і агульнапрызнанымі нормамі міжнароднага права,

перакананыя ў тым, што дыялог па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных тэм садзейнічае найбольшаму збліжэнню паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Калумбія,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным: