Камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Перу

Уступіла ў сілу 19 лютага 1997 года

 

Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Перу, якія далей называюцца Бакамі, кіруючыся ўзаемным жаданнем развіваць адносіны дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў палітычнай, эканамічнай, гандлёвай і іншых галінах, вырашылі ўстанавіць дыпламатычныя адносіны на ўзроўні пасольстваў.

Бакі развіваюць свае адносіны на аснове прынцыпаў роўнасці дзяржаў, узаемнай павагі, незалежнасці, нацыянальнага суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы адзін аднаго ў адпаведнасці з прынцыпамі і нормамі Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і міжнароднага права.

Бакі грунтуюць свае дыпламатычныя адносіны на палажэннях Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.