Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб санаторыі «Беларусь» у г. Друскінінкай

Уступіла ў сілу 26 красавіка 1996 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Літоўскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,

грунтуючыся па палажэннях Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай ад 24 кастрычніка 1991 года,

жадаючы супрацоўнічаць па пытаннях санаторнага лячэння насельніцтва і асабліва дзяцей, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі,

кіруючыся палажэннямі Пратакола рабочай сустрэчы паміж урадавымі дэлегацыямі Рэспублікі Беларусь і Літоўскай Рэспублікі ад 7 кастрычніка 1994 года,

пагадзіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Урад Літоўскай Рэспублікі перадае ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь санаторый «Беларусь» з усімі будынкамі і збудаваннямі ў г. Друскінінкай (надалей – санаторый «Беларусь»).