Дэкларацыя аб прынцыпах і напрамках супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя
Уступіла ў сілу 14 мая 1993 года
У час сустрэчы ў Нью-Дэлі 12 мая 1993 года, што адбылася ў час дзяржаўнага візіту ў Рэспубліку Індыя Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Індыі і Старшыня Савета Міністраў Беларусі правялі абмен думкамі па шырокаму колу двухбаковых і міжнародных пытанняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс. У выніку гэтых абмеркаванняў абодва Бакі:
пацвердзілі дружалюбныя адносіны паміж іх народамі і краінамі;
выказалі глыбокую зацікаўленасць у развіцці шматбаковага супрацоўніцтва паміж Індыяй и Беларуссю дзеля ўзаемнай выгады іх народаў;
адзначылі факт шырокага супадзення поглядаў на важныя міжнародныя палітычныя і эканамічныя пытанні і на неабходнасць пабудовы больш справядлівага міжнароднага парадку;