Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Швейцарскай Канфедэрацыяй аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай ахове інвестыцый

Уступіла ў сілу 13 ліпеня 1994 года

Прэамбула

Урад Рэспублікі Беларусь і Швейцарскі Федэральны Савет, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

жадаючы паглыбляць эканамічнае супрацоўніцтва для ўзаемнай выгады абедзвюх дзяржаў,

імкнучыся ствараць і падтрымліваць спрыяльныя ўмовы для інвестыцый, якія ўкладаюцца інвестарамі аднаго Дагаворнага Боку на тэрыторыі іншага Дагаворнага Боку,

прызнаючы неабходнасць заахвочваць і ахоўваць замежныя інвестыцыі з мэтай садзейнічання эканамічнаму росквіту абедзвюх дзяржаў,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1
Азначэнні

Для мэт дадзенага Пагаднення:

1. Тэрмін «інвестар» азначае ў адносінах да кожнага з Дагаворных Бакоў:

а) фізічных асоб, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам гэтага Дагаворнага Боку з'яўляюцца яго грамадзянамі;