Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Федэральнай архіўнай службай Расійскай Федэрацыі і Камітэтам па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь
Набыло моц 21 лютага 1997 года
Федэральная архіўная служба Расійскай Федэрацыі і Камітэт па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь, якія называюцца ў далейшым Бакі,
кіруючыся Дагаворам паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб стварэнні Супольніцтва, які падпісаны ў Маскве 2 красавіка 1996 года,
усведамляючы неабходнасць паэтапнага развіцця інтэграцыі ў галіне навукі і культуры,
накіроўваючы сумесныя намаганні на ўзгодненае развіццё інтэграцыйных сувязяў паміж архіўнымі ўстановамі абедзвюх дзяржаў,
лічачы, што такое супрацоўніцтва будзе спрыяць імкненню народаў Расіі і Беларусі да далейшай інтэграцыі і ўсебаковага збліжэння,