Пагадненне між Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Украіны аб парадку ажыццяўлення ўзаемных разлікаў за абуладкаванне грамадзян, што перасяліліся з забруджанных у выніку чарнобыльскай катастрофы тэрыторый Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны на тэрыторыю адной з гэтых дзяржаў

Уступіла ў сілу 26 лістапада 1993 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь, Урад Расійскай Федэрацыі і Урад Украіны, надалей Бакі,

грунтуючыся наПагадненні аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 8 снежня 1991 г., Пагадненні аб аб'яднанні і каардынацыі намаганняў па мінімізацыі і пераадоленню вынікаў чарнобыльскай катастрофы ад 21 студзеня 1992 г.,

прызнаючы неабходнасць паскарэння рэалізацыі заключаных дамоўленасцей па сацыяльнай абароне грамадзян, што перасяліліся ці перасяляюцца на пастаяннае месца жыхарства з радыеактыўна забруджаных у выніку чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адной дзяржавы, якія адносяцца да зон адчужэння і адсялення, на тэрыторыю другой дзяржавы, пагадзіліся ў наступным: