Пагадненне паміж Міністэрствамі ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Італьянскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе супраць незаконнага распаўсюджвання наркатычных і псіхатропных рэчываў і з арганізаванай злачыннасцю

Уступіла ў сілу 28 мая 1993 года

 

Міністры ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Італьянскай Рэспублікі, далей будуць называцца «Дагаворнымі Бакамі», –

азнаёміўшыся з прагнозамі спецыяльнай Канвенцыі па наркатычных рэчывах (Нью-Йорк, 30 сакавіка 1961 г.), а таксама з папраўкамі дадатковага пратакола ад 1972 года (Жэнева, 25 сакавіка), Канвенцыі па псіхатропных рэчывах (Вена, 21 лютага 1971 г.), Канвенцыі па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў (Вена, 20 снежня 1988 г.) і Комплекснага Плана дзеянняў (Нью-Йорк, 23 лютага 1990 г.), адрэдагаваныя пад эгідай ААН;