Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы*

Уступіў у сілу 18 чэрвеня 2013 года

__________________________

*Ратифицирован Законом Республики Беларусь от 17 мая 2010 г. «Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 122, 2/1682).

 

Рэспубліка Беларусь і Украіна, якія далей называюцца «Дагаворныя Бакі»,

зыходзячы з прынцыпаў суверэннай роўнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў і непарушнасці граніц,

кіруючыся мэтамі і прынцыпамі Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, палажэннямі Хельсінкскага Заключнага акта і іншых дакументаў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе,

грунтуючыся на палажэннях Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай ад 17 ліпеня 1995 года,