Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі на 2003 год

Уступіў у сілу 21 студзеня 2003 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, якія далей называюцца Бакамі,

жадаючы развіваць працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння культур Беларусі і Расіі,

прымаючы на сябе абавязацельствы ў рамках гэтага Пратакола аб супрацоўніцтве на 2003 год,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі пагадзіліся правесці XІІ Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (ліпень).

Артыкул 2

Бакі прымуць удзел у правядзенні свята, прысвечанага Міжнароднаму Дню славянскага пісьменства і культуры (май).

Артыкул 3

Бакі акажуць садзеянне ў арганізацыі выстаўкі твораў рускага мастацтва са збору Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (красавік–кастрычнік).