Пратакол паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і мастацтваў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне культуры і мастацтва

Уступіў у сілу 16 чэрвеня 2003 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры і мастацтваў Украіны (далей – Бакі),

грунтуючыся на ўзаемным імкненні пашыраць і паглыбляць раўнапраўнае супрацоўніцтва, умацоўваць дружалюбныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай,

у адпаведнасці з Пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і мастацтваў Украіны ад 10 лютага 1993 года,

пагадзіліся аб наступным:

Артыкул 1

Бакі будуць садзейнічаць стварэнню і захаванню спрыяльных умоў для супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.