Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі на 2003–2004 гады

Утратил силу в связи с истечением срока действия

Уступіў у сілу 16 верасня 2003 года

 

Дадзены Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі на 2003–2004 гады (далей – Пратакол) падпісваецца на аснове артыкула 2 Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам нацыянальных меншасцей і эміграцыі пры Урадзе Літоўскай Рэспублікі (далей – Бакі) ад 28 верасня 1999 года (далей – Пагадненне).