Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Індыя аб супрацоўніцтве ў сферы турызму*
______________________________
*Ратифицировано Законом Республики Беларусь от 17 ноября 1999 года «О ратификации Соглашения между Правительством Республики Беларусь и Правительством Республики Индия о сотрудничестве в области туризма» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., № 95, 2/98).
Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Iндыя (названыя далей «Дагаворныя Бакi»),
– iмкнучыся развiваць турыстычныя сувязi памiж дзвюма краiнамi на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады;
– жадаючы садзейнiчаць больш эфектыўнаму супрацоўнiцтву ў сферы турызму на двухбаковай аснове,
пагадзiлiся аб наступным:
Артыкул I
Улiчваючы адрозненнi ў iндустрыi турызму ў сваiх краiнах, Дагаворныя Бакi згаджаюцца абменьвацца вопытам i магчымасцямi такiм чынам, каб гэта прыносiла максiмальную ўзаемную выгаду. Яны вызначаць спецыфiчныя сферы вопыту i ведаў, дзе магчыма дасягненне плённага i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.