Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне прамысловай уласнасці паміж Патэнтным ведамствам Рэспублікі Польшча і Дзяржаўным патэнтным ведамствам Рэспублікі Беларусь
Уступіла ў сілу 23 сакавіка 1995 года
Патэнтнае ведамства Рэспублікі Польшча і Дзяржаўнае патэнтнае ведамства Рэспублікі Беларусь (называных далей Ведамствы), жадаючы садзейнічаць развіццю навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Польшчай і Беларуссю, адзначаючы важнае значэнне пытанняў аховы прамысловай уласнасці ў гэтых краінах, пагадзіліся аб наступным:
Артыкул 1
Ведамствы будуць прымаць усе магчымыя меры дзеля развіцця і паглыблення ўзаемавыгадных адносін паміж імі шляхам абмену вопытам і ўзаемадапамогі ў пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс.
Артыкул 2
Ведамствы будуць супрацоўнічаць па наступных асноўных накірунках:
– прававыя пытанні аховы прамысловай уласнасці;