Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам замежных спраў Йеменскай Рэспублікі

Уступіў у сілу 1 чэрвеня 1999 года

 

Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства замежных спраў Йеменскай Рэспублікі, якія далей называюцца Бакамі,

імкнучыся развіваць сяброўскія адносіны і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Йеменскай Рэспублікай на падставе прынцыпаў і палажэнняў Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый,

зыходзячы з карыснасці кансультацый і абмену думкамі на розных узроўнях па пытаннях двухбаковых адносін і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс,

жадаючы ўстанавіць і далей садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакі будуць рэгулярна праводзіць перагаворы і кансультацыі па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, рэгіянальных і міжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны інтарэс. Сустрэчы могуць праводзіцца паміж Міністрамі замежных спраў, намеснікамі Міністра замежных спраў або кіраўнікамі дэпартаментаў і экспертамі двух адпаведных Міністэрстваў замежных спраў. Могуць стварацца таксама камісіі, рабочыя групы і групы экспертаў. Бакі на падставе ўзаемнай згоды будуць вызначаць павестку, дату і месца, узровень перагавораў і кансультацый, якія могуць праводзіцца на розных узроўнях Бакоў пачаргова ў Мінску і Сане.