Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб гандлёвым, эканамiчным i тэхнiчным супрацоўнiцтве

Уступіла ў сілу 1 верасня 1998 года

 

Урад Рэспублікі Беларусь і Урад Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, якія ў далейшым называюцца «Дагаворныя Бакі»,

выказваючы жаданне ўмацоўваць і развіваць гандлёвае, эканамічнае і тэхнічнае супрацоўніцтва паміж іх дзяржавамі на аснове роўнасці і ўзаемнай выгады,

дамовіліся аб ніжэйпададзеным:

Артыкул 1

Дагаворныя Бакі ў адпаведнасці з заканадаўствам сваіх дзяржаў прымуць неабходныя меры па палягчэнні, развіцці і заахвочванні гандлю, эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва паміж іх дзяржавамі з улікам эканамічных і тэхнічных магчымасцей, а таксама патрэбнасцей іх дзяржаў.

Дагаворныя Бакі будуць садзейнічаць пашырэнню супрацоўніцтва паміж імі ў галіне энергетыкі, ірыгацыі, сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарта, здабычы нафты, жыллёвага і прамысловага будаўніцтва, гандлю, а таксама ў іншых галінах, што выклікаюць узаемную цікавасць.