Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж Рэспублiкай Беларусь i Арганiзацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыi, навукi i культуры (ЮНЕСКА)

Уступіў у сілу 7 верасня 1998 года

 

Рэспубліка Беларусь і Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА),

улічваючы іх агульнае імкненне да ідэалаў міру, перакананне ў важнасці міжнацыянальнага супрацоўніцтва праз адукацыю, навуку, культуру, камунікацыю і інфарматыку ў мэтах далейшага развіцця ўсеагульнага шанавання справядлівасці, вяршэнства закона, правоў чалавека і асноўных свабод;

з задавальненнем адзначаючы, што Мемарандум, падпісаны ў Мінску ў 1991 годзе паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА значна паспрыяў супрацоўніцтву ў галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі, у прыватнасці, рэалізацыі Праграмы ЮНЕСКА-Чарнобыль і праекта па стварэнні цэнтраў сацыяльна-псіхалагічнай рэабілітацыі;