Пратакол аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2004–2006 гады

Уступіў у сілу 28 лістапада 2003 года

 

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі, названыя далей Бакі,

кіруючыся імкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, супрацоўніцтва ў галіне культуры,

засноўваючыся на Пагадненні аб культурным супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі ад 25 лістапада 1992 года,

склалі гэты Пратакол аб наступным:

Артыкул 1

Бакі абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для творчага супрацоўніцтва ў галіне культуры і мастацтва.

Артыкул 2

Бакі арганізуюць і правядуць на ўзаемнай аснове па чарзе раз у два гады Дні культуры.